22 снежня прайшла для дзяцей гутарка «Ішла Каляда, калядуючы». Каляды — адно з самых галоўных народных свят у Беларусі.
Экскурсія «Бібліятэка шчыра запрашае!»
21 снежня прайшла экскурсія “Бібліятэка шчыра запрашае!” для дзяцей 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.
Бібліятэкары пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай) і займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай, пазнаёмілі з дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка і якімі можна карыстацца ў чытальнай зале.