Неўміручае слова беларускага песняра

   4 лістапада для дзяцей з аздараўленчага лагера “Непоседы” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны” прайшла літаратурная гадзіна “Неўміручае слова беларускага песняра”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

   Падчас мерапрыемства юныя чытачы даведаліся аб тым, што Якуб Колас пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, пазнаёміліся з цікавымі біяграфічнымі фактамі песняра, прачыталі яго вершы.
   Увазе дзяцей быў прадстаўлены невялікі відэафільм пра паэта і кніжная выстава “Заўсёды з намі Я. Колас і Я. Купала”.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт