Гучаць прыгожа галасы

   20 ліпеня былі падрыхтаваны і праведзены гучныя чытанні «Гучаць прыгожа галасы» для дзяцей з аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага”, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   Юныя ўдзельнікі мерапрыемства з захапленнем пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Купалы і Коласа, чыталі вершы, адказвалі на пытані віктарыны, а таксама з цікавасцю праглядзелі відэафільм “Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы”. Цікавасць у дзяцей выклікала знаёмства з кнігамі, якія былі прадстаўлены на бібліятэчнай выставе “Заўсёды з намі Я. Колас і Я. Купала”.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт