Лясныя таямніцы ад Уладзіміра Ягоўдзіка

   11 лютага прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Расінка” “Лясныя таямніцы ад Уладзіміра Ягоўдзіка”, якое было прымеркавана да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

   Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 4 “Б” класа ГУО “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”. Бібліятэкары распавялі дзецям пра творчасць пісьменніка і яго творы, якія дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет, бо ён вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
  Увазе прысутным была прапанавана прэзентацыя “Вандроўка ў свет прыроды з Уладзімірам Ягоўдзікам” і аформлена кніжная выстаўка “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадаванні крыжаванкі па творах У.І.Ягоўдзіка. У канцы мерапрыемства дзеці выбралі кнігі пісьменніка і ўзялі дамоў пачытаць.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт