Рыгор Барадулін – любімец дзяцей

  20 сакавіка для малодшых школьнікаў прайшла вершаваная старонка “Рыгор Барадулін – любімец дзяцей” у рамках акцыі “Чытаем разам”, з нагоды юбілейных дат беларускіх паэтаў.

  Спачатку маленькія чытачы коратка пазнаёміліся са звесткамі з жыццёвага і творчага шляха пісьменніка, дакладней: як і чаму Дзядзька Рыгор пачаў пісаць для дзяцей. Яны з цікавасцю слухалі і чыталі вясёлыя вершы, казкі і прыбабунькі з кніжак “Індыкала-кудыкала”, “Як воўк калядаваў”, “Азбука не забаўка”, актыўна прымалі ўдзел у разгадванні загадак. Дзецям спадабаліся творы пісьменніка. Сустрэча прайшла весела!

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт