Радок пра родны куток

   29 лістапада для чытачоў бібліятэкі прайшоў паэтычны нон-стоп “Радок пра родны куток”, прымеркаваны да Года малой радзімы.   Кожны куточак мае тых, хто яго апявае. І наша ашмянская зямля багата на таленавітых людзей, якія па-майстэрску валодаюць мастацтвам слова і з цяплом і пяшчотай апiсваюць краявiды і пейзажы сваёй малой радзімы. Для гэтых людзей паэзія не прафесійны занятак, а проста неад’емная частка іх жыцця.
   І сёння на нашым мерапрыемстве мы пазнаёміліся і пачыталі вершы Р. Ануфрыевай, А. Вішнеўскага, Г. Даўгашэй, Н. Грыгор’явай, П. Шаколы, В Ліштван і іншых паэтаў.
   Прысутныя паглядзелі відэаролік на верш Ядвігі Чаплінскай «Ашмяншчына мая», рэцытаваны навучэнцамі Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Пазнаёміліся з раздзелам “Ад іх імёнаў квітнее наш куточак” з кніжнай выстаўкі “Ашмяншчына – выток маёй Радзімы”.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт