Вандроўка па родным краі

   9 кастрычніка для чытачоў бібліятэкі прайшоў турыстычны экскурс “Вандроўка па родным краі”, прымеркаваны да Года малой радзімы. У час экскурсу адбылося знаёмства з таямніцамі і цудамі ашмянскай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.


   Пабывалі з дзяцьмі ў Жупранах, на радзіме выдатнага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча, ў Палянах, дзе нарадзіўся Чэслаў Янкоўскі – польскі паэт, празаік, публіцыст, аўтар многіх кніг, завіталі ў вёску Зялёны Бор, дзе нарадзіўся Зігмунд Мінэйка – археолаг, мемуарыст.
   Наведалі самую таямнічую і загадкаваю мясціну нашага раёна – Гaльшaнcкi зaмaк, помнік прыроды – валун “Нявесцін камень”, легендарны пункт “Тупішкі” геадэзічнай дугі Струвэ, зазірнулі ў Баруны, дзе знаходзіцца памятны знак у гонар экіпажа самалёта “Ілля Мурамец-16” і іншыя мясціны нашай любай Ашмяншчыны.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт