Шчодрае сэрца Міхася Лынькова

  10 ліпеня прайшла літаратурная гадзіна «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова», прымеркаваная да 120-годззя з дня нараджэння пісьменніка. На мерапрыемства запрасілі дзяцей з аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны”.    Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка з дапамогай прэзентацыі. Услых пачыталі ўрыўкі з аповесці «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», паглядзелі ўрывак фільма «Міколка-паравоз», знятага па аповесці Міхася Лынькова, які яшчэ больш зацікавіў дзяцей  творчасцю пісьменніка, а затым адказвалі на пытанні віктарыны па творах пісьменніка. Кніжная паліца “Міхась Лынькоў – дзецям” пазнаёміла прысутных з творамі Міхася Лынькова.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт