Часопісная серада

  27 сакавіка, у Часопісную сераду, прайшло падарожжа па часопісах “З сумкі паштальёна” з дзецьмі аздараўленчага лагера ДУА “Кальчунская сярэдняя школа”.

  У час інфармацыйных тэхналогій дзеці і іх бацькі часта звяртаюцца да сеткі Інтэрнэт, забываючы пра існаванне такіх крыніц, як перыядычныя выданні. Таму, мала хто з іх ведае, колькі цікавых і маляўнічых часопісаў выдаецца для іх узросту. У ходзе мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з такімі паняццямі, як газета, часопіс, журналіст, артыкул, а таксама з часопісамі рознай тэматыкі, якія выпісвае бібліятэка. Адзін за адным былі прадстаўлены часопісы: “Вясёлка”, «Рюкзачок», «Весёлый зоопарк», «Качели», «Мир путешествий», «Непоседа» і іншыя. З часопісаў дзецям былі прапанаваны розныя загадкі, рэбусы, тэсты на ўважлівасць.
  Для нагляднасці, ў гэты дзень, была аформлена выстава-прагляд “Планета казачнай перыёдыкі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

BelarusianEnglishGermanItalianLatvianLithuanianRussian