Урок інфармацыйнай культуры

  28 лютага адбыўся урок інфармацыйнай культуры “Навігатар у моры кніг”.

  Бібліятэкары пад час урока расказалі дзецям аб структуры даведачна-бібліяграфічнага апарата дзіцячай бібліятэкі. На практыцы паказалі, як размяшчаюцца карткі ў алфавітным каталозе і сістэматычнай картатэцы артыкулаў. Дазволілі ім зазірнуць у каталожныя скрынкі, паглядзець, як выглядае «пашпарт кнігі» — каталожная картка і самастойна паспрабаваць здзейсніць пошук. Але галоўная мэта ўрока – пазнаёміць наведавальнікаў з правіламі карыстання электронным каталогам.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт