Міжнародный дзень роднай мовы

   21 лютага прайшоў Дзень беларускай кнігі “А пачнем казку так…”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.


   У першую чаргу, у гэты дзень бібліятэкары з наведвальнікамі размаўлялі па-беларуску, што дало выдатную магчымасць чуць мілагучную родную мову на працягу дня.
    А ў час мерапрыемства бібліятэкары расказалі дзецям пра значэнне роднага слова ў жыцці кожнага чалавека, пра выдатных асоб, якія пакінулі яркі след у гісторыі беларускай мовы. У час мерапрыемства гучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Купалы, Н. Гілевіча, В. Віткі, В. Іпатавай і інш. Дзеці з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах “Знаўца сваёй краіны”, “Перакладчыкі”, “Аматары беларускага фальклору”, “Музей народнага побыту”, “Загадкі з вясёлай хаткі” і “Лепшы знаўца казак”.
   Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя “Жыві, наша мова!”, з якой прысутныя даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы.
   З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе рабят была прадстаўлена кніжная выстава “Цудоўны свет беларускай кнігі” і зроблены агляд найбольш цікавых кніг для іх ўзросту, пасля чаго дзеці з задавальненем выбралі сабе кнігі для пазакласнага чытання.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт