Да Дня юнага героя-антыфашыста

 8 лютага на урок мужнасці “Арляняты зямлі беларускай”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста,  бібліятэкары запрасілі вучняў 6 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.

 Вядучыя расказалі прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Бібліятэкары з дапамогай прэзентацыі «Юные герои войны» падрыхтавалі кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея,  Лёню Голікава,  Зіну Партнову,  Валю Коціка, Віцю Карабкова і іншых. Затым паглядзелі відэаролік «Пионеры-герои». Памяць іх ушанавалі мінутай маўчання, з запаленай свечкай  Памяці.

  Для нагляднасці была арганізавана кніжная выстаўка «Пусть помнят живые, пусть знают потомки» і зроблены яе агляд.

 Закончылася мерапрыемства сумесным выкананнем песні «Пусть всегда будет солнце», пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства разышліся  з цвёрдай упэўненасцю захавання мірнага жыцця.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт