Дзіўны свет валуноў

  1 лютага на пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Расінка” “Дзіўны свет валуноў” запрасілі вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”.

  На пасяджэнні ішла размова аб камянях, прыродных скарбах краіны. Вядучыя акцэнтавалі ўвагу слухачоў на валуны, якія знаходзяцца ў парку-музеі камянёў ва Уруччы г. Мінска. Музей створаны ў 1985 годзе, тут сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134). Валунамі выкладзена карта Беларусі.
  Успомнілі і “Нявесцін камень”, які знаходзіцца на тэрыторыі ашмянскага краю. “Нявесцін камень” унесены ў Спіс помнікаў прыроды Рэспублікі Беларусь, ён ахоўваецца дзяржавай. Расказалі дзецям павер’і і легенды, якія надзяляюць камяні цудатворнай сілай.
  У час мерапрыемства дзеці ўспомнілі прымаўкі і прыказкі аб камянях, адгадвалі загадкі. А затым паглядзелі відэаролік “Музей валуноў”, мультфільм «Жизнь камня».

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт