Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў

    16 студзеня бібліятэкары правялі слайд-гутарку «Мир заповедной природы», прымеркаваную да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў для чытачоў малодшых класаў.


   Дзеці паслухалі цікавы расповед бібліятэкараў аб прыроднай прыгажосці Беларусі, аб тым якую ролю адыгрываюць запаведнікі і заказнікі ў захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл. А дэманстрацыя слайдаў памагла рабятам папоўніць свае веды пра шматграннасць жывой прыроды, пашырыць ўяўленне пра жывёльны і раслінны свет запаведнай прыроды. Была наладжана экалагічная гульня для кемлівых на адпаведную тэму.
Дзеці пазнаёміліся з раздзелам “Прыродныя цуды Беларусі” з кніжна-ілюстраванай выставы “Зялёная планета ўсім пакаленням”.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт