Ад іх імёнаў квітнее наш куточак

  18 кастрычніка запрасілі вучняў 6 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны” на караван гісторый “Ад іх імёнаў квітнее наш куточак”, які прымеркаваны да Года малой радзімы.    Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі ашмянскай зямлі. З Ашмяншчынай звязана жыццё і дзейнасць гістарычных асоб мінуўшчыны. Лепшыя прадстаўнікі кожнага пакалення, што тут нараджаліся і жылі, пакідалі свой значны і добры след, таму яна такая прыгожая – наша малая радзіма!

   Вядучыя назвалі прозвішчы Ганаровых грамадзян горада Ашмяны. З 2006 года стала добрай традыцыяй у самыя знамянальныя даты нашага горада лепшым людзям раёна прысуджаць званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Кожны год іх становіцца ўсё больш і больш. З алеяй ганаровых грамадзян горада Ашмяны можна пазнаёміцца ў краязнаўчым музеі ім. Ф.Багушэвіча. 

   У час мерапрыемства расказалі толькі пра некаторых слынных людзей нашай малой радзімы, а хочацца, каб памяць пра землякоў зберагалася, бо без няведання мінулага няма будучыні. Мы павінны з вамі любіць і захоўваць, ганарыцца і шанаваць тое, што маем. Мы павінны ведаць і памятаць пра тых людзей, дзякуючы якім наша Ашмяншчына квітнее і прыгажэе.    
 Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй “Знакамітыя землякі”, а для замацавання тэмы вучням быў прапанаваны відэафільм “Літаратурная Ашмяншчына” і аформлена кніжная выстаўка “Мой край – часцінка вялікай краіны”.

 

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт