Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё яго ведаць

   28 верасня на гісторыка-пазнавальны ўрок “Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё яго ведаць”, прымеркаваны да Года малой радзімы, запрасілі вучняў 8-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”. 

   Вядучыя пазнаёмілі прысутных з паходжаннем назвы горада, з яго гісторыяй і людзьмі, якія пакінулі свой глыбокі след на гэтай зямлі, дзякуючы якім наша Ашмяншчына вядома не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. 
А з гiсторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашага краю пазнаёміў падлеткаў Жылік Сяргей Аляксандравіч, метадыст па ахране музеяў і гісторыка-культурнай спадчыны аддзела метадычнай справы ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.

  Спадзяёмся, што наша мерапрыемства, якое мы прысвяцілі малой радзіме, нікога не пакінула абыякавым, і вучні зразумелі, што ў сэрцы кожнага беларуса павінен жыць гонар за сваю малую радзіму!

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт