Урок ведаў

1 верасня ў Дзень ведаў бібліятэкары    прапанавалі навучэнцам  малодшых класаў ДУК “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны” урок  прымеркаваны да Года малой радзімы   “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

   У час урока вядучыя  пазнаёмілі дзяцей з таямніцамі і цудамі ашмянскай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый і расказалі, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Урок суправаджаўся    прэзентацыяй “Мая любая Ашмяншчына”  і паказам відэаролікаў “Ашмяншчына мая” і “Ашмяны”. У праграме ўрока адбыўся агляд  кніжнай выставы “Ашмяншчына – выток маёй Радзімы”.

   Вядучыя нагадалі дзецям, што кожны чалавек павінен   любіць і захоўваць, ганарыцца і  шанаваць сваю малую радзіму.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт