Сусветны дзень без тытуню

  30 мая для вучняў 5-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны» прайшла пазнавальная гадзіна «Курение – коварная ловушка».  Вядучыя расказалі пра гісторыю ўзнікнення тытуню, пра шкоду курэння і пра тое, як уплывае тытунёвы дым на людзей, якія не кураць, калі яны знаходзяцца побач з курыльшчыкам.
  На мерапрыемстве разглядаліся прычыны і наступствы ранняга курэння падлеткаў, гаварылася пра тое, як прадухіліць і перамагчы ўжо узніклую згубную звычку, што можна супрацьпаставіць курэнню. Прысутным паказалі відэаролік «Валянцін і курэнне» і дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у правядзенні віктарыны, у якую ўвайшлі пытанні пра здароўе, таксама быў праведзены агляд выставы «Тытунь — твой вораг».
   Хацелася б спадзявацца, што пасля праведзенай размовы пра шкоду курэння многія вучні задумаюцца пра сваё здароўе, прымуць рашэнне не курыць і весці здаровы лад жыцця.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт