Пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Расінка»

   29 мая для вучняў 3 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Расінка” «Загадки в лесу на каждом шагу».     Мерапрыемства арганізавалі на свежым паветры – у парку.
   Дзеці шмат новага даведаліся пра лес – колькі таямніц ён захоўвае і загадак, які ён бывае, якія там водзяцца жывёлы і растуць расліны; ўспомнілі, як трэба сябе паводзіць у лесе. Пасля адгадалі загадкі і пазнаёміліся з кнігамі аб прыродзе.
   Мэтай мерапрыемства было ўзбагаціць веды дзяцей аб прыродзе, развіць іх пазнавальны інтарэс, кругагляд, развіць памяць, шпаркасць рэакцыі, кемлівасць, выхоўваць дапытлівасць.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт