Гучаць чароўныя радкі

24 мая ў бібліятэцы для 3 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» адбылася паэтычная старонка “Гучаць чароўныя радкі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У. Карызны.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з некаторымі фактамі з жыцця і творчасці беларускага пісьменніка. Паслухалі урыўкі з песень, якія пакладзены на вершы вядомага паэта, а таксама паглядзелі відэаролік “Не проста зямля”. Дзеці з вялікім захапленнем прачыталі вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная палічка “Мелодыя душы”.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт