Экскурсія ў дзіцячую бібліятэку

   «У гасцях у кніжак» пад такой назвай 16 мая ў бібліятэцы прайшла экскурсія для 1 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны».

Мэта экскурсіі: пазнаёміць маленькіх школьнікаў з бібліятэкай, паказаць, што кніга жыве ў бібліятэцы, чакае свайго чытача і можа стаць яму сябрам.
   Сустрэўшы маленькіх чытачоў, супрацоўнікі правялі на абанемент, дзе пазнаёмілі іх з правіламі чытання кніг у бібліятэцы. Цікава было даведацца першакласнікам, што кніжкі можна з бібліятэкі ўзяць дадому на пэўны тэрмін, калі яны хочуць іх чытаць. У чытальнай зале дзеці паглядзелі цікавыя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя энцыклапедыі.
   Напрыканцы экскурсіі першакласнікі запісаліся ў бібліятэку, узялі кнігі дадому, атрымалі візіткі дзіцячай бібліятэкі і сфатаграфаваліся. А наперадзе іх чакае шмат незабыўных сустрэч з кнігай і бібліятэкай.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт