Свята вясны

  7 сакавіка бібліятэкары для вучняў 3 «Г» класа ГУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» правялі гульнявую праграму «Для девчонок озорных, милых, добрых, дорогих!», прымеркаваную да Дня 8 Сакавіка.

     Вядучыя распавялі дзецям пра гісторыю гэтага свята, карані якога сыходзяць яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Хлопчыкі павіншавалі сваіх аднакласніц і настаўніцу, выканаўшы вясёлыя вершы. Затым усе разам ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах «Лопни шарик», «Отгадай, кто это?», «Сомни газету». Дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах «Самая умелая», «Самая сообразительная», «Наряди сестрёнку», дзе праявілі спрыт, кемлівасць і эрудыцыю.

   Пасля падвядзення вынікаў конкурснай праграмы вядучыя ўручылі сімвалічныя медалі дзяўчынкам, а яшчэ ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Свята атрымалася!

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт