Да Дня роднай мовы

  21 лютага ў бібліятэцы адбылася гадзіна роднай мовы “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, на якую запрасілі вучняў 3 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.

Вядучыя ў атмасферы добразычлівасці павялі размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы і пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным багаццем роднай мовы. Пасля правялі гульні  “Загадкі дзеда Усяведа”, дзе  3-класнікі паказалі добрыя веды: дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі для  розных прадметаў беларускія назвы. У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы на роднай мове і паглядзелі музычны мультыплікацыйны фільм “Будзьма беларусамі”. Да мерапрыемства была  падрыхтавана кніжная выстава «Святло роднага слова». 

Не надо быть обязательно гением что бы найти где mathcad скачать бесплатно проверенную версию с интерфейсом на русском языке

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт