Пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Расінка»

   16 лютага на пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Расінка» запрасілі вучняў 4 класа ДУА «Гімназія №1 г. Ашмяны» пад назвай «Если мусор собираем – в дело мы его пускаем».

   Вядучыя мерапрыемства прапанавалі дзецям адправіцца ў займальнае падарожжа па незвычайным горадзе Экаградзе, дзе яны сутыкнуліся з такой сур’ёзнай экалагічнай праблемай, як забруджванне навакольнага асяроддзя смеццем, гэта значыць з праблемай адходаў. Галоўная мэта пасяджэнняя: асэнсаванне дзецьмі, што калі кожны будзе збіраць і сартаваць адходы паасобна, ён не толькі дапаможа ўтрымліваць у чысціні прыроду, свой горад, ці вёску, але і зэканоміць прыродныя рэсурсы. А даючы новае жыццё старым рэчам, мы эканомім энергію і грошы, і беражом навакольнае асяроддзе!
   Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Жить в согласии с природой” і экалагічных гульнях “Угадай!”, “Мусоробол” і “Разбери мусор”.
  Для замацавання тэмы з дзяцьмі правяла майстар-клас Сафоненко Анастасія Уладзіміраўна.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт