Этыкет

9 лютага бібліятэкары правялі камільфо-вечар «Искусство хороших манер» для вучняў 4″Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны», мэта якога — выхаванне ў дзяцей маральнасці і культуры паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.
Вядучыя, Красоўская Святлана і Свірская Марыя, пазнаёмілі дзяцей з паняццем «этыкет», распавялі, адкуль ён з’явіўся, якія віды этыкету бываюць, што веданне іх і выкананне — паказчык выхаванасці і адукаванасці чалавека. Дзеці дзяліліся сваімі ведамі правілаў паводзін у грамадстве. Разам з вядучымі разбіралі сітуацыі з жыцця.
Мы спадзяемся, што яны будуць прытрымлівацца гэтых правілаў. Каб замацаваць гэтыя правілы, быў прагледжаны мультфільм «Что такое этикет?».
Бібліятэкары падарылі памятку для класа «Правила этикета», дзе яны могуць пазнаёміцца з асноўнымі правіламі паводзінаў за сталом, у грамадскім месцы, у гасцях.
У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Хорошие манеры» і праведзены агляд кніг.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт