Урок інфармацыйнай культуры

26 студзеня вучні 1 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”  наведалі чароўны свет раённай дзіцячай бібліятэкі. Бібліятэкар Свірская Марыя Вікенцьеўна правяла экскурсію, пазнаёміла іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай), з дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка і якімі можна скарыстацца ў чытальнай зале.

Самай цікавай часткай мерапрыемства стала знаёмства з аматарскім аб’яднаннем “Лялечны карагод”, казачныя героі якога дамавічок Кузя і Пятрушка займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай і правялі літаратурную віктарыну  “У гасцях у казкі”.  Пасля дзеці паглядзелі мультфільм «Гришкины книжки».

   Вельмі спадабаўся дзецям гульнёвы вугалок, дзе яны з вялікай цікавасцю пагарталі маляўнічыя кніжкі, а затым пагулялі.

Добавить комментарий

Имя *
E-mail *
Сайт