22 снежня прайшла для дзяцей гутарка «Ішла Каляда, калядуючы». Каляды — адно з самых галоўных народных свят у Беларусі.
Бібліятэкар Святлана Красоўская распавяла дзецям, што Божае Нараджэнне адзначаецца каталікамі 25 снежня, праваслаўнымі – 7 студзеня па новым стылі. Свята ўсталяванае ў гонар нараджэння Ісуса Хрыста ў Бэтлееме і з’яўляецца адным з галоўных хрысціянскіх святаў.Прысутныя даведалаліся з гутаркі, што напярэдаднi рытуальнай вячэры, што мае назву «Поснай» цi «Вялiкай Куццi», у кожнай хаце наводзiлася чысцiня, што мусiла гарантаваць чысцiню, парадак i здароўе на будучы год. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставiлi ў рэшаце на покуць, дзеля павышэння ўрадлiвасцi. Гарантам атрымання «долi» для ўсяго роду з’яўлялася прысутнасць на Каляднай вячэры ўсей сям’і, дзе б яны датуль ні былi. У канцы гутаркі бібліятэкары правялі майстар-клас “Святочны анёл Ражаства”, дзе кожны прысутны змог зрабіць сабе анёла-ахоўніка на будучы год.