21 снежня прайшла экскурсія “Бібліятэка шчыра запрашае!” для дзяцей 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.
Бібліятэкары пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай) і займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай, пазнаёмілі з дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка і якімі можна карыстацца ў чытальнай зале.
Пасля юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Навагодні серпантын”, якую правялі казачныя героі Кузя і Пятрушка, а затым сталі гледачамі тэатралізаванага паказу казкі «Теремок» ў выкананні аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод”. Дзеці ў знак падзякі павіншавалі работнікаў бібліятэкі з наступаючымі святамі і пачыталі вершы пра зіму і Новы год.